Ад 2 да 15: Мая мама ў турме

17.00

Аўтарка з 2021 года працуе псіхолагам з палітычнымі зняволеннымі і іх роднымі, у тым ліку дзецьмі. У кнізе прыведзены сабраныя падчас практыкі ўспаміны дзяцей аб рэпрэсіях, якія закранулі іх сям’ю, а таксама сны, мары і казкі, якія яны напісалі, каб перажыць траўму. Іх досвед параўноўваецца з гісторыямі жанчын і дзяцей, рэпрэсаваных ў савецкі час: у асобным раздзеле змешчаны ўспаміны сведкаў пра жаночы лагер АЛЖЫР. Таксама прыведзены рэкамендацыі аўтаркі, як і з якой мэтай выбудоўваць камунікацыю з дзецьмі на палітычныя тэмы.

210х210 мм, мяккая вокладка з клапанамі, каляровыя ілюстрацыі, 148 с.

Availability: In stock

- +
Categories: , Tags: , ,

Аўтарка з 2021 года працуе псіхолагам з палітычнымі зняволеннымі і іх роднымі, у тым ліку дзецьмі. У кнізе прыведзены сабраныя падчас практыкі ўспаміны дзяцей аб рэпрэсіях, якія закранулі іх сям’ю, а таксама сны, мары і казкі, якія яны напісалі, каб перажыць траўму. Іх досвед параўноўваецца з гісторыямі жанчын і дзяцей, рэпрэсаваных ў савецкі час: у асобным раздзеле змешчаны ўспаміны сведкаў пра жаночы лагер АЛЖЫР. Таксама прыведзены рэкамендацыі аўтаркі, як і з якой мэтай выбудоўваць камунікацыю з дзецьмі на палітычныя тэмы.

_____________________________________________________

Калі вы хочаце даведацца пра тое, што адбываецца сёння ў Беларусі , прачытайце гэтую кнігу.

Аўтар распытвае дзяцей, чые аповеды перакуляць вас у дзіўны свет, ён нашмат страшнейшы за дарослы, здавалася б, што ў гэтым свеце яшчэ ўсё мае быць створана з любові, а дзіця 7-10 гадоў — ужо ведае тое, што не па сілах нават даросламу сэрцу. 

Табе расказваюць, як нейкія людзі ў чорным палажылі тату на падлогу і білі патэльняй, як хлопчык доўга чакаў маму з турмы , а калі яна вярнулася, колькі дзён крычаў на яе. Плакаў і крычаў . Пра гэта вы не прачытаеце сярод навінаў у кампутары. Дзеці не даюць нам прызвычаіцца да вайны, да лукашызму. Знаходзяць для гэтага нейкія свае словы. 

Гэта бясстрашныя і сумленныя сведкі.
Зроблена гэтая праца таленавіта і з сэрцам.
Хочацца чытаць далей…. 

Reviews

There are no reviews yet.

Be the first to review “Ад 2 да 15: Мая мама ў турме”

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may also like…

EN
Scroll to Top